Гонарам нацыi з’яўляюцца класiкi беларускай лiтаратуры, народныя паэты Беларусi: Янка Купала i Якуб Колас. Напiсаныя iмi творы, увайшлi ў залаты фонд беларускай лiтаратуры i вядомы сёння за межамi краiны. 140-годдзе з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краiне.
У 2022 годзе адзначаецца 140 год з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў: Янкі Купалы і Якуба Коласа. У нашым каледжы таксама былі праведзены мерапрыемствы па ўшанаванні памяці гэтых славутых песняроў: анлайн-віктарына “У сузор’і геніяў”, тэматычна-ілюстраваная выстава па творчасці народных паэтаў “І сёння з намі Колас і Купала”. З навучэнцамі першага курса была арганізавана экскурсія на Мінскія Вайсковыя могілкі. Сваімі ўражаннямі ад экскурсіі навучэнцы падзяліліся ў сачыненні “Я пабываў на магіле песняроў…”:
- Мяне вельмі ўразілі помнікі паэтаў сваёй велічнасцю і прыгажосцю. Я лічу, што трэба наведваць такія мясціны, таму што гэта памяць аб славутых людзях мінулага. Адэлія А.
- На маю думку, кожны беларус павінен наведаць гэтае месца, каб аддаць даніну павагі вялікім паэтам. Андрэй В.
- Было вельмі цікава паглядзець на магілы знакамітых пісьменнікаў. Экскурсія прынесла новыя веды і ўражанні. І наш народ павінен перадаваць з пакалення ў пакаленне беларускую мову і традыцыі, каб захаваць нашу краіну. Ксенія К.
І ў Год гістарычнай памяці мы павінны вельмі чула адносіцца да такіх месцаў. Упэўнена, што, калі маладыя людзі пабываюць тут, разважаць пачнуць па-іншаму, нават зменяць свой светапогляд.










